Электронное обращение
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
З 2 студзеня 2023 года падача электронных зваротаў ажыццяўляецца з дапамогай дзяржаўнай адзінай (інтэграванай) рэспубліканскай інфармацыйнай сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб https://обращения.бел (интернет-сайт)
Пры гэтым на паведамленні, накіраваныя на адрас электроннай пошты ААТ «МІНСК КРЫШТАЛЬ» – кіруючая кампанія холдынгу «МІНСК КРЫШТАЛЬ ГРУП»: glp@kristal.by не распаўсюджваецца дзеянне Закона Рэспублікі Беларусь ад 18.07.2011 № 300-З «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных» асоб», і адказы на такія паведамленні не накіроўваюцца.
Застаюцца без разгляду па сутнасці звароты, якія (па якіх):
• выкладзены не на беларускай ці рускай мове;
• не ўтрымліваюць прозвішчы, уласнага імя, імя па бацьку, адраса месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
• не змяшчаюць поўнага наймення юрыдычнай асобы і адрасы яе месца знаходжання, прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты (для юрыдычных асоб);
• змяшчаюць тэкст, які не паддаецца чытанню;
• утрымліваюць нецэнзурныя альбо абразлівыя словы ці выразы;