Пра нас
ААТ «МІНСК КРЫШТАЛЬ» — кіруючая кампанія холдынга «МІНСК КРЫШТАЛЬ ГРУП» і найбуйнейшы ў Рэспубліцы Беларусь вытворца алкагольнай прадукцыі.
Маючы за плячыма 130-гадовую гісторыю, ААТ «МІНСК КРЫШТАЛЬ» з упэўненасцю глядзіць у заўтрашні дзень. Кампанія ўзначальвае нацыянальны холдынг вытворцаў моцных спіртных напояў, які сёння з’яўляецца адным з найбуйнейшых ва Усходняй Еўропе. Прадукцыя холдынга «МІНСК КРЫШТАЛЬ ГРУП» вядомая ў дзясятках краін свету і заслужыла аўтарытэт ды папулярнасць сярод спажыўцоў.
ААТ «МІНСК КРЫШТАЛЬ» валодае ўласнымі вытворчымі магутнасцямі ў сталіцы рэспублікі.
Галаўны завод — помнік прамысловай архітэктуры і адначасова мост з мінулага ў будучыню: у яго сценах пануюць сучасная тэхніка і тэхналогіі XXI стагоддзя. Шматпрофільны комплекс «КРЫШТАЛЯ» захоўвае ролю флагмана беларускай лікёра-гарэлачнай галіны.
Павага да традыцый і імкненне да эталонаў якасці — пуцяводныя ніткі ў дасягненні кампаніяй і холдынгам новых вышыняў.
Разнастайны асартымент алкагольных напояў ААТ «МІНСК КРЫШТАЛЬ» дазваляе папулярызаваць культуру застолля і ствараць правільны гастранамічны акцэнт для страў любога стала. Укараняючы палітыку культуры спажывання, мы заяўляем пра сваю адказнасць за гатовы прадукт і даем пакупніку права свядомага выбару: што, каму, калі, колькі і як піць.
Наша гісторыя
- У ліпені 2015 года Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь падпісаны Указ нумар 326 "Аб стварэнні беларускага алкагольнага холдынга". У склад холдынгу ўваходзяць 8 арганізацый канцэрна "Белдзяржхарчпрам". Кіруючай кампаніяй з'яўляецца ААТ «МІНСК КРЫШТАЛЬ» – кіруючая кампанія холдынгу «МІНСК КРЫШТАЛЬ ГРУП». У склад холдынгу ўвайшлі: ААТ "Брэсцкі лікёра-гарэлачны завод "Белалка", ААТ "Віцебскі лікёра-гарэлачны завод "Прыдзвінне", ААТ "Гомельскі лікёра-гарэлачны завод "Радамір", ААТ "Гродзенскі лікёра-гарэлачны завод", ААТ "Клімавіцкі" лікёра-гарэлачны завод», ААТ «Мазырскі спіртагарэлачны завод», ААТ «Харчовы камбінат «Вясёлава».
- У рамках холдынгу «МІНСК КРЫШТАЛЬ ГРУП» выбудавана збалансаваная сістэма па вытворчасці і рэалізацыі прадукцыі, што з'яўляецца адной з яго галоўных канкурэнтных пераваг.
- Холдынг "МІНСК КРЫШТАЛЬ ГРУП" беражліва захоўвае і развівае гістарычныя тэхналогіі і рэцэптуры, бо ганарыцца гэтай спадчынай, заўсёды імкнецца прапаноўваць спажыўцам толькі самыя якасныя напоі, многія з якіх ужо сталі новым эталонам алкагольнай індустрыі.
- Створанае ў 2016 годзе гандлёвае унітарнае прадпрыемства «Гандлёвая кампанія «МІНСК КРЫШТАЛЬ ТРЭЙД» адразу ж увайшло ў склад холдынгу «МІНСК КРЫШТАЛЬ ГРУП» і стала самым буйным аператарам у сферы аптовага і рознічнага гандлю алкагольнымі напоямі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Наша бачанне
Застаючыся бясспрэчным лідэрам у галіне, спалучаючы традыцыйнасць і прымяняючы інавацыйныя падыходы, забяспечваючы бяспеку і высокую эфектыўнасць дзейнасці ААТ "МІНСК КРЫШТАЛЬ", выконваючы інтарэсы працоўнага калектыву, быць у ліку лепшых кампаній Рэспублікі Беларусь.

Прыярытэтныя напрамкі
-
Мэнэджмент лабараторыяЗабеспячэнне кампетэнтнасці, бесстароннасці і стабільнасці лабараторыі з мэтай выдачы аб'ектыўных і дакладных вынікаў.
-
Мэнэджмент здароўя і бяспекі пры прафесійнай дзейнасціЗабеспячэнне кампетэнтнасці, бесстароннасці і стабільнасці лабараторыі з мэтай выдачы аб'ектыўных і дакладных вынікаў.
-
Мэнэджмент харчовай бяспекіЗабеспячэнне кампетэнтнасці, бесстароннасці і стабільнасці лабараторыі з мэтай выдачы аб'ектыўных і дакладных вынікаў.
Сёння на прадпрыемстве ўкаранёны і паспяхова функцыянуюць
- Сістэма менеджменту бяспекі харчовай прадукцыі (СТБ ISO 22000, FSSC 22000)
- Сістэма менеджменту навакольнага асяроддзя (СТБ ISO 14001)
- Сістэмы менеджменту здароўя і бяспекі пры прафесійнай дзейнасці (СТБ ISO 45001)
- Сістэма менеджменту лабараторыі (ДАСТ ISO/IEC 17025)
Нашы перамогі
Аб высокай якасці "крышталёўскай" прадукцыі сведчаць яе шматлікія перамогі на розных міжнародных і нацыянальных конкурсах. На сённяшні дзень у актыве прадпрыемства больш за 900 узнагарод. Прадпрыемства з'яўляецца лаўрэатам Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь у галіне якасці.
Вялікая ўвага надаецца ўкараненню і ўдасканаленню сістэм менеджменту, якія адпавядаюць патрабаванням міжнародных і нацыянальных стандартаў.
Але галоўная каштоўнасць «МІНСК КРЫШТАЛЬ» - гэта людзі, якія працуюць на прадпрыемстве і выпускаюць выдатную прадукцыю. Кожны які працуе ганарыцца тым, што носіць імя "крышталяўца" і з разуменнем ставіцца да прад'яўляных патрабаванняў прафесіяналізму.



