Выключить режим для слабовидящих
Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное

Структура

ААТ «МІНСК КРЫШТАЛЬ» — КІРУЮЧАЯ КАМПАНІЯ ХОЛДЫНГУ «МІНСК КРЫШТАЛЬ ГРУП» уяўляе сабой адзіны вытворча-гандлёвы комплекс, у склад якога ўваходзяць:

1. Адасобленыя структурныя падраздзяленні (вытворчыя цэхі)

Вытворчы цэх №8 (г.п. Урэчча), у тым ліку
Участак вытворчасці спірту (п. Школьны),
Участак вытворчасці спірту (г. Беразіно),
Участак вытворчасці крухмалу і крухмалапрадуктаў (г. Любань) вытворчага цэха № 8 (г.п. Урэчча)

2. Агракамбінат «ТУЧА» — філіял ААТ «МІНСК КРЫШТАЛЬ» — КІРУЮЧАЯ КАМПАНІЯ ХОЛДЫНГУ «МІНСК КРЫШТАЛЬ ГРУП» , у тым ліку
вытворчы цэх а.г. Сноў

Вытворчы цэх №8 (г.п. Урэчча)

223831, Мінская вобл., г.п. Урэчча, вул. Заводская, 1
тэл. +375 17 945 28 64
osp-urech@kristal.by

Заснаваны ў 1830 годзе, знаходзіцца ў г.п. Урэчча Любанскага раёна за 140 км ад Мінска. Забяспечвае ААТ «МІНСК КРЫШТАЛЬ» спіртам-рэктыфікатам і інгрэдыентамі для многіх відаў алкагольных вырабаў і духмяных спіртоў, марсамі, яблычным сокам, вішнёвым сокам, журавінавым сокам, бруснічным сокам і інш., харчовай вуглякіслатой. За суткі вырабляецца больш за 3000 дал спірту-рэктыфікату.


Участак вытворчасці крухмалу і крухмалапрадуктаў (г. Любань) вытворчага цэха № 8 (г.п. Урэчча)

223812, Мінская вобл., г. Любань, вул. Заводская, 6
тэл. +375 17 946 96 17

Размешчаны ў г. Любань Мінскай вобласці за 150 км ад Мінска. Будаўніцтва пачалося ў 1927 годзе, у 1929 годзе выпушчана першая прадукцыя пры сутачнай прадукцыйнасці 25 т перапрацоўкі бульбы на сухі бульбяны крухмал. Вытворчасць забяспечана сучасным абсталяваннем, і ўсе працы цалкам механізаваны. Для скарачэння тэрмінаў міжсезоннага прастою арганізаваны разліў віна-гарэлачных вырабаў.

Участак вытворчасці спірту (г. Беразіно) вытворчага цэха № 8 (г.п. Урэчча)

223311, Мінская вобл., г. Беразіно, вул. Перамогі, 1
тэл. +375 17 15 5 58 33
тэл./факс +375 17 155 51 88

Заснаваны ў 1892 годзе, размешчаны ў г. Беразіно за 100 км ад Мінска і займае плошчу 12 га. Вытворчасць забяспечана сучасным абсталяваннем, і ўсе працы цалкам механізаваны. Спэцыялізуецца на выпуску спірту-сырцу і харчовай вуглякіслаты.

Вытворчы цэх а.г. Сноў агракамбіната «ТУЧА» — філіял ААТ «МІНСК КРЫШТАЛЬ» — кіруючая кампанія холдынгу «МІНСК КРЫШТАЛЬ ГРУП»

222615, Мінская вобл., а.г. Сноў, вул. Клецкая, 2
тэл. +375 17 70 5 39 81
тэл./факс +375 17 705 39 82

Знаходзіцца ў вёсцы Сноў Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці за 130 км ад г. Мінска. Заснаваны ў 1928 годзе. Усе працы з бульбай механізаваны. Асноўны кірунак дзейнасці — выпрацоўка крухмалу бульбянога сухога. Адначасова актыўна развіваюцца дадатковыя віды вытворчасці, у т.л. макаронных вырабаў, яблычнага соку, разліў віна-гарэлачных вырабаў.

Агракамбінат «ТУЧА» — філіял ААТ «МІНСК КРЫШТАЛЬ» — кіруючая кампанія холдынгу «МІНСК КРЫШТАЛЬ ГРУП»

«Туча» — сучаснае развіваючаеся сельскагаспадарчае вытворчае прадпрыемства. Асноўнымі відамі дзейнасці з'яўляюцца раслінаводства і жывёлагадоўля. Плошча — больш за 3 000 га.

тэл. 451 51 (дырэктар Захарчук Уладзімір Канстанцінавіч)
тэл. 413 22 (сакратар прыёмнай кіраўніка Буйвіла Жанна Вячаславаўна)
тэл. 413 39 (галоўны інжынер Міснік Анатоль Міхайлавіч)