Фірмовы гандаль
Фірмовая сетка крам «МІНСК КРЫШТАЛЬ» — гэта больш за 100 сучасных алкамаркетаў, размешчаных па ўсёй краіне, якія забяспечваюць камфорт для пакупнікоў і дапамагаюць выбраць высакаякасны алкаголь на любы густ.
Мы даем Вам магчымасць набываць тавары па даступных цэнах у крамах, дзе прадстаўлены шырокі асартымент прадукцыі, якая вырабляецца ўсімі прадпрыемствамі холдынгу «МІНСК КРЫШТАЛЬ ГРУП» і ўключае ў сябе каля 16 груп алкагольных напояў (ад традыцыйных беларускіх да экзатычных), мінеральную ваду і безалкагольныя напоі, хрумсткія чыпсы ў стыльнай упакоўцы, духмяны кісель, а таксама крухмал.
Фірмовыя крамы «МІНСК КРЫШТАЛЬ» — высокая якасць прадукцыі, шырокі выбар напояў і кошты ад вытворцы!
Мы працуем у найлепшых беларускіх традыцыях вытворчасці алкагольнай прадукцыі. Класічныя тэхналогіі прыгатавання вырабаў і сістэматычная работа па ўкараненню найноўшых дасягненняў навукі ў вытворчасць, выкарыстанне высакаякаснага спірту, крышталёва чыстай вады і натуральнай сыравіны забяспечваюць прадукцыі стабільную якасць, папулярнасць і пазнавальнасць.
У раздзеле «Каталог» Вы зможаце азнаёміцца з поўным спісам прапанаванай намі прадукцыі і знайсці патрэбны напой з дапамогай зручнага каталога.
Мы высока цэнім давер пакупнікоў, якія выбіраюць нашы магазіны, таму гарантуем высокую якасць усёй нашай прадукцыі.
Фірмовая сетка «МІНСК КРЫШТАЛЬ» - напоі для ўтульнага вечара, вясёлай кампаніі, грандыёзнай падзеі, асабістай калекцыі і годнага падарунка.
ЦЭНЫ НА ПРАДУКЦЫЮ МОЖНА ДАВЕДАЦЦА Ў ГАНДЛЁВАЙ КАМПАНІІ «МІНСК КРЫШТАЛЬ ТРЭЙД» ALCOTRADE.BY
Вы можаце даведацца пра актуальныя цэны і атрымаць адказы на сумежныя пытанні па тэлефоне:
+375 17 360 36 57 (КІРАВАННЕ ФІРМЕННАГА ГАНДЛЮ «ГАНДЛЁВАЯ КАМПАНІЯ «МІНСК КРЫШТАЛЬ ТРЭЙД»).
