Выключить режим для слабовидящих
Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное

80 гадоў Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне

9 мая 2025 года Рэспубліка Беларусь адзначыць 80-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Жыхары Беларусі разам з усімі народамі Савецкага Саюза ўнеслі свой уклад у агульную справу Перамогі над фашызмам. Наша зямля першай прыняла на сябе ўдар гітлераўскай Германіі і здолела даць годны адпор захопнікам, паказаўшы ўсяму свету прыклад мужнасці, бясстрашнасці і гераізму.

22 чэрвеня гітлераўская Германія раптоўна напала на Савецкі Саюз. Пасля гэтага былі 1418 дзён і ночаў цяжэйшай барацьбы, якую самааддана вялі і завяршылі Вялікай Перамогай нашы прадзеды, дзяды, бацькі, маці і дзеці вайны.

Чатыры гады... гады подзвігаў і пакут. Мільёны чалавечых жыццяў. Чатыры гады страху і крыві, але, разам з тым, небывалага адзінства ўсёй нацыі, згуртаванай чымсьці большим, чым загад «Ні кроку назад!».

Бой да апошняга патрона, стойкасць і мужнасць. Нязломная мужнасць герояў Брэсцкай крэпасці, абаронцаў Ленінграда і Сталінграда, Кіева і Мінска, Адэсы і Севастопаля, Новарасійска і Керчы, Тулы, Мурманска і Смаленска.

І вось яна...

ПЕРАМОГА, АДНА НА ЎСІХ!

Радасць са слязамі на вачах.

000022_1743429726_706091_big.jpg


Дзяржаўная сімволіка Рэспублікі Беларусь


Як суверэнная дзяржава Рэспубліка Беларусь мае свае дзяржаўныя сімвалы — Дзяржаўны сцяг, Дзяржаўны герб, Дзяржаўны гімн.

jgycnhrq29afbwx110kdo6ma8qh4hzm2.png

Пачынаючы з 1917 года ў Беларусі неаднаразова мяняліся Дзяржаўны сцяг і Дзяржаўны герб. Аднак, нягледзячы на наяўныя адрозненні, усе варыянты дзяржаўнай сімволікі мелі падобную аснову, што дазваляе гаварыць пра іх гістарычную пераемнасць.

Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь

Дзяржаўны сцяг пастаянна падняты на будынках органаў улады і некаторых дзяржаўных устаноў, устанаўліваецца ў службовых кабінетах кіраўнікоў дадзеных органаў, у школах, на выбарчых участках, вывешваецца падчас розных урачыстых мерапрыемстваў.

Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь

Выява Дзяржаўнага герба змяшчаецца на будынках органаў улады і шэрагу дзяржаўных устаноў, унутры службовых кабінетаў іх кіраўнікоў, а таксама на пячатках дадзеных органаў, на манетах, пашпартах грамадзян Рэспублікі Беларусь.

Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь

Дзяржаўны гімн выконваецца ў пачатку і ў шэрагу выпадкаў у заканчэнні важных дзяржаўных і грамадскіх падзей, у тым ліку пры ўступленні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на пасаду — пасля прынясення ім Прысягі.


Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

directivy_0.png

Адзіны дзень інфармавання. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 чэрвеня 2003 г. № 254

У выкананне Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 чэрвеня 2003 г. № 254 у мэтах рэалізацыі канстытуцыйнага права работнікаў на атрыманне поўнай і дакладнай інфармацыі аб дзейнасці дзяржаўных органаў, аб палітычным, эканамічным, культурным і міжнародным жыцці, аб выніках дзейнасці органаў мясцовай улады, трэці чацвер кожнага месяца праводзіцца адзіны дзень інфармавання. Да яго правядзення прыцягваюцца работнікі дзяржаўных органаў, кіраўнікі прадпрыемстваў, устаноў аховы здароўя і адукацыі, дзеячы навукі, культуры і мастацтва, лектары рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб'яднання «Беларускае таварыства «Веды».

7tvl0u6yllcchmr04x33ewqbrres7v21.png

Адной з найбольш актыўных форм ідэалагічнай работы з'яўляюцца сустрэчы інфармацыйна-прапагандысцкіх груп і дакладчыкаў з працоўнымі калектывамі ў рамках адзінага дня інфармавання.


Адзіны дзень інфармавання – гэта комплекс мерапрыемстваў, якія праводзяцца штомесяц (кожны трэці чацвер месяца), якія праводзяць члены інфармацыйна-прапагандысцкіх груп і запрошаныя дакладчыкі.

Роля адзіных дзён інфармавання, на якіх выступаюць члены інфармацыйна-прапагандысцкіх груп, вельмі вялікая. Яны з'яўляюцца эфектыўным звяном «зваротнай сувязі» з людзьмі, тлумачаць іх правы і абавязкі, палітыку дзяржавы і рашэнні мясцовых улад; у ходзе правядзення адзіных дзён інфармавання адбываецца абмен меркаваннямі па найбольш актуальных грамадскіх пытаннях, не застаюцца без увагі праблемы горада, рэспублікі, працоўнага калектыву. Паступіўшыя прапановы, заўвагі і просьбы абагульняюцца, па іх прымаюцца меры, кантралюецца іх выкананне.

Адзіныя дні інфармавання, як ніякая іншая форма работы дазваляюць развіваць плённае ўзаемадзеянне ўлады і грамадзян краіны. У кожным канкрэтным выпадку дасягаецца яшчэ адзін эфект: папярэджваецца незадаволенасць жыхароў. Многія пытанні, агучаныя на адзіным дні інфармавання, вырашаюцца больш аператыўна, а людзі пераконваюцца ва ўважлівых адносінах кіраўнікоў да іх праблем. Вельмі важна, калі кожны член працоўнага калектыву рэальна бачыць, што мясцовая ўлада гатовая вырашаць яго праблемы. Практыка пры гэтым паказвае, што любое пытанне заўсёды прасцей вырашыць на месцы, у рабочым парадку, чым бюракратычнымі метадамі.

Асноўнымі задачамі інфармацыйна-прапагандысцкіх груп з'яўляюцца:

- Тлумачэнне ідэалогіі беларускай дзяржавы і асноўных напрамкаў правадзімай дзяржаўнай палітыкі.
- Шырокае інфармаванне грамадзян краіны аб дзейнасці Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і іншых дзяржаўных органаў.
- Вывучэнне грамадскага меркавання і аналіз грамадска-палітычнай сітуацыі ў краіне.
- Вызначэнне прыярытэтных напрамкаў у інфармацыйна-прапагандысцкай рабоце сярод працоўных калектываў і навучэнцаў.
- Аказанне метадычнай і арганізацыйнай дапамогі членам груп, забеспячэнне кантролю за іх дзейнасцю.
- Вывучэнне і абагульненне вопыту ідэалагічнай і інфармацыйнай работы інфармацыйна-прапагандысцкіх груп, падрыхтоўка рэкамендацый па ўдасканаленні іх дзейнасці.
- Разгляд зваротаў грамадзян, якія паступілі ў ходзе адзіных дзён інфармавання; рэагаванне на аналіз заяў, скаргаў падчас выступаў членаў інфармацыйна-прапагандысцкіх груп.

МАТЭРЫЯЛЫ ДА АДЗІНАГА ДНЯ ІНФАРМАВАННЯ 2025 ГОД.

ПА ГА «Беларускі саюз жанчын»

Грамадскае аб'яднанне "Беларускі саюз жанчын" (БСЖ) створана 14 снежня 1991 года. Яно аб'ядноўвае жаночыя арганізацыі па тэрытарыяльным і прафесійным прыкметах.

l01sm5o65mmj1nd17eas99dabopfbh0f.png

Дзейнасць БСЖ накіравана на садзейнічанне ў абароне правоў і законных інтарэсаў жанчын, сям'і і дзяцей, забеспячэнне годнага становішча жанчыны ў грамадстве, павышэнне яе ролі ў грамадска-палітычным, сацыяльна-эканамічным і культурным жыцці краіны.

БСЖ - самая масавая жаночая арганізацыя краіны, якая аб'ядноўвае больш за 162 тыс. жанчын. Яна прадстаўлена ва ўсіх абласных, гарадскіх і раённых цэнтрах.

БСЖ вядзе актыўную дабрачынную і гуманітарную дзейнасць па аказанні дапамогі, у тым ліку маючым патрэбу жанчынам, сем'ям, дзецям.

Першасная арганізацыя Грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз жанчын».

Мэта: садзейнічанне ў абароне правоў і законных інтарэсаў жанчын, забеспячэнні годнага становішча жанчыны ў грамадстве, павышэнні ролі жанчын у грамадскім, эканамічным, сацыяльным і культурным жыцці.

БСЖ прымае ўдзел у прицягненні жанчын да кіравання справамі грамадства і дзяржавы, садзейнічае ўмацаванню сям'і, аўтарытэту жанчын, павышэнню маральнасці ў грамадстве, фарміраванню ідэалогіі і рэалізацыі палітыкі пашырэння правоў і магчымасцей жанчын.

Важным пытаннем застаецца прапаганда сямейных каштоўнасцей, прэстыжу сям'і ў грамадстве.

Рэалізацыі задач па фарміраванні ў грамадстве мадэлі шчаслівай, паспяховай сям'і, здольнай да духоўна-маральнага самаразвіцця, адраджэнню аўтарытэту сям'і, сямейных каштоўнасцей:

  • удзел у мерапрыемствах па прапагандзе і святкаванні «Дня і тыдня маці», «Міжнароднага дня сям'і», «Дня абароны дзяцей»;
  • удзел у сацыяльна значных акцыях і рухах «Беларусь — утульны дом», «Крыніца дабра і памяці», «У Беларусі — ніводнага пакінутага дзіцяці», «Нашы дзеці» і іншыя, надаўшы асаблівую ўвагу пытанням аховы мацярынства і дзяцінства, павышэння адказнасці бацькоў за жыццё і здароўе дзяцей, скарачэння сацыяльнага сіроцтва, дапамогі ветэранам, пажылым людзям, удзел у мерапрыемствах духоўна-маральнай накіраванасці;
  • удзел у акцыі «Здароўе жанчыны — здароўе нацыі», зрабіўшы асаблівы акцэнт на пытанні ўсведамлення насельніцтвам каштоўнасці жыцця, належных адносін да свайго і чужога здароўя, навакольнаму асяроддзю; у рамках акцый правядзенне актыўнай прапаганды адмовы ад курэння, ужывання наркотыкаў, празмернага ўжывання алкагольных напояў, асабліва сярод дзяцей і падлеткаў, прадухіленне ўсіх формаў гвалту ў сям'і;
  • садзейнічанне развіццю валанцёрскага руху па аказанні дапамогі сем'ям, дзе выхоўваюцца дзеці-інваліды, пажылым і малазабяспечаным грамадзянам;
  • прапаганда здаровага ладу жыцця;
  • арганізацыя вольнага часу жанчын.

Старшыня першаснай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын» ААТ «МІНСК КРЫШТАЛЬ» - кіруючая кампанія холдынга «МІНСК КРЫШТАЛЬ ГРУП» — Прыходзька Алена Валер'еўна.


ПА ГА «Белая Русь»

Па ініцыятыве грамадскасці ў 2004 годзе ў Гродне зарадзіўся масавы патрыятычны рух «Белая Русь». У чэрвені 2007 года да ідэалагічнага праекта далучыліся ўсе вобласці і г. Мінск. Пачалася падрыхтоўка да стварэння РГА «Белая Русь».

nznh7hfm8ry08xn3noqaxyls12ie0hox.png

Устаноўчы з'езд аб'яднання прайшоў 17 лістапада 2007 года. Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь зарэгістравала РГА «Белая Русь» 11 снежня 2007-га, а афіцыйны геральдычны сімвал аб'яднання - 15 жніўня 2008 года. У кастрычніку 2008 пачаў працу афіцыйны сайт. У 2018 годзе зацверджана вышэйшая ўзнагарода аб'яднання - нагрудны «Знак Гонару».

Асноўнымі дакументамі, якія рэгламентуюць дзейнасць РГА «Белая Русь», з'яўляюцца статут і праграма. Вышэйшы орган аб'яднання - з'езд, пастаянна дзеючы кіруючы орган - рэспубліканскі савет. Арганізацыйныя структуры створаны ва ўсіх адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінках краіны.

«Белая Русь» першапачаткова нацэлена на падтрымку палітычнага курсу Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі. Ідэйная платформа РГА грунтуецца на ідэалогіі беларускай дзяржавы і існуючай мадэлі грамадскага развіцця.

Сваёй асноўнай мэтай аб'яднанне лічыць пабудову незалежнай, моцнай і квітнеючай Беларусі шляхам кансалідацыі грамадства і ўсіх канструктыўных сіл на аснове прыярытэтнасці нацыянальных інтарэсаў, патрыятычных і духоўна-маральных каштоўнасцей беларускага народа, культурных традыцый, агульнага разумення яго гістарычнага лёсу і імкнення да захавання суверэнітэту і незалежнасці дзяржавы.

«Белая Русь», з'яўляючыся грамадскім аб'яднаннем, не фокусуецца на барацьбе за ўладу, што дае магчымасць успрымаць усе працэсы вачыма простага чалавека і аналізаваць іх з дзяржаўных пазіцый. «Белая Русь» уцягнута ў палітычнае жыццё краіны з моманту ўтварэння. Аб'яднанне ўдзельнічае ва ўсіх кампаніях па выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў, дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Грамадскія прыёмныя «Белай Русі» ў такія перыяды становяцца перадвыбарнымі штабамі падтрыманых аб'яднаннем кандыдатаў.

У міжнародным супрацоўніцтве «Белая Русь» падтрымлівае геапалітычную стратэгію, якая ажыццяўляецца палітычным кіраўніцтвам Рэспублікі Беларусь і арыентавана на актывізацыю ўзаемадзеяння з краінамі, якія займаюць канструктыўную пазіцыю да ўнутранай і знешняй палітыкі Беларусі. Дыпламатычная палітыка нашага аб'яднання будуецца на прынцыпах умацавання міжнароднай стабільнасці, узаемаразумення паміж народамі, захавання дружалюбнага і партнёрскага супрацоўніцтва паміж краінамі.

«Белая Русь» паступова працуе над пашырэннем міжнароднага супрацоўніцтва з грамадзянскай супольнасцю замежных краін, якія займаюць канструктыўную пазіцыю ў дачыненні да Рэспублікі Беларусь. У міжнароднай дзейнасці найбольш прыярытэтным напрамкам з'яўляецца супрацоўніцтва ў рамках Саюзнай дзяржавы.

Старшыня першаснай арганізацыі ГА «Белая Русь» ААТ «МІНСК КРЫШТАЛЬ» - кіруючая кампанія холдынга «МІНСК КРЫШТАЛЬ ГРУП» — Звярко Галіна Іванаўна.


ПА ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі»

Ля вытокаў стварэння ГА «БРСМ» стаяў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнка. Выступаючы перад дэлегатамі 38-га аб'яднаўчага з'езда БСМ і БПСМ, Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што магутная аб'яднаная маладзёжная арганізацыя павінна стаць адной з апораў нашага грамадства.

zzrc5503vta68ux5gktrasw4p7pges6u.png

Мэтай БРСМ з'яўляецца стварэнне ўмоў для ўсебаковага развіцця молад