Чалавечы капітал
Цудоўныя традыцыі прадпрыемства не ўзніклі проста так, самі па сабе: на працягу многіх дзесяцігоддзяў іх закладвалі і фарміравалі людзі, дакладней — пакаленні рабочых, інжынераў, спецыялістаў, кіраўнікоў.
Людзі і сёння — галоўны набытак. Іх уменняў і ведаў, ад наяўнасці ў калектыве нармальнай маральнай атмасферы, трывалага карпаратыўнага духу, які нараджае і волю да перамог, і ініцыятыву, у першую чаргу залежыць будучыня флагмана лікёра-гарэлачнай прамысловасці рэспублікі.
Калектыў ААТ сёння налічвае больш за 1250 чалавек. Поўны пералік прафесій, запатрабаваных на галаўным прадпрыемстве, у адасобленых структурных падраздзяленнях і філіяле, зойме не адну старонку. Натуральна, у такой вялікай і шматпрофільнай структуры нельга абысціся без пастаяннай ідэалагічнай работы. Яе мэты афіцыйна гучаць так: «згуртаванне працоўнага калектыву для паспяховага вырашэння задач сацыяльна-эканамічнага развіцця прадпрыемства, павышэнне эфектыўнасці і якасці вытворчасці... фарміраванне грамадзянскасці і патрыятызму, нацыянальнай гордасці за прыналежнасць да сваёй дзяржавы». Вядома, існуюць адпаведныя планы, праграмы і гэтак далей.

Але калі казаць зусім простай мовай, сутнасць такой работы зводзіцца да цалкам ясных пунктаў: увазе да кожнага чалавека, клопаце пра яго прафесійны і сацыяльны рост, маральнасці і фізічным здароўі, выхаванні ў яго неабыякавых адносін да жыцця і навакольных. Пагадзіцеся, падобныя рэчы — патрэбныя і правільныя, без іх не абыходзіцца ні адна буйная кампанія або карпарацыя свету.

Немалаважна таксама павышэнне ступені інфармаванасці членаў калектыву пра тое, што адбываецца на прадпрыемстве, у рэспубліцы і за яе межамі — гэта асобны напрамак, які таксама замацаваны ў парадку дня. Трэба адзначыць, што на прадпрыемстве рэгулярна праводзяцца дні адзінага інфармавання, на якія запрашаюцца прадстаўнікі дзяржаўных органаў і іншых устаноў, арганізацый. Прычым па форме такія мерапрыемствы — не нейкія справаздачы чыноўнікаў, а адкрытыя дыялогавыя пляцоўкі. У ААТ «Мінск Крышталь» дзейнічае некалькі грамадскіх арганізацый: прафсаюзная, РГА «Белая Русь», ГА «БРСМ», ГА «Беларускі саюз жанчын», ГА «БЧК», Савет моладзі. Вядома, яны не стаяць у баку ад унутранага жыцця калектыву, імкнучыся зрабіць яго цікавейшым і багацейшым, прыўнесці ўласныя ініцыятывы, здольныя захапіць людзей.
Так, сумесна з кіраўніцтвам Кіруючай кампаніі прафсаюзная арганізацыя ўдзельнічае ў распрацоўцы і рэалізацыі мер па стварэнні здаровых і бяспечных умоў працы. Ныне паўсюдна абсталяваны сучасныя бытавыя памяшканні. Гардэробныя ўкамплектаваны шафамі для пераапранання, у пакоі прыёму ежы набыта функцыянальная мэбля, мікрахвалевыя печы, электрачайнікі, посуд, халадзільнікі. Ёсць таксама душавыя.
Асобна варта падкрэсліць, што прадпрыемства падтрымлівае аб'екты сацыяльнага прызначэння. На тэрыторыі знаходзіцца медпункт са стаматалагічным кабінетам, дзе аказваецца бясплатная дапамога, працуе фізіятэрапеўтычны кабінет з найбольш запатрабаванымі працэдурамі. Таксама галаўны завод мае сучасны спартыўны зал. Гэта істотныя прыбаўленні да і без таго сур'ёзнага сацыяльнага пакета, якім карыстаецца персанал ААТ «Мінск Крышталь».

З асаблівым энтузіязмам праводзяцца традыцыйныя карпаратыўныя мерапрыемствы: спартакіяда і творчы конкурс, Дзень нараджэння завода, Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці Беларусі, святы 8 Сакавіка, 9 Мая і іншыя. Ну а навагодні марафон незмянна суправаджаецца не толькі віншаваннямі і падарункамі, але і такімі падзеямі, як дзіцячыя ранішнікі. Дарэчы, існуе яшчэ адна добрая традыцыя: напярэдадні Дня ведаў, калі першакласнікі рыхтуюцца пераступіць парог школы, у лепшай зале галаўнога завода арганізуецца свой свята. Крышталёўскі Дзень першакласніка збірае вялікую аўдыторыю. Вясёлыя конкурсы і цікавыя прадстаўленні радуюць і маленькіх удзельнікаў, і іх бацькоў.
Асобны напрамак грамадскага жыцця — фізкультура і спорт. ААТ «Мінск Крышталь» мае ўласны ФАК, у якім ёсць трэнажорная зала, малая гімнастычная зала, тэнісны стол, дартс. За кошт прадпрыемства арганізуюцца трэніровачныя заняткі ў арэндуемых гульнявых залах па валейболе і міні-футболе. На базе СОК «Трактар» і ФАК «Адрэналін» праходзяць заняткі па плаванні, у стралкова-спартыўным клубе ДТСААФ арганізавана стралковая падрыхтоўка. Каманда ААТ «Мінск Крышталь» — пастаянны ўдзельнік рабочых спартакіяд Ленінскага раёна горада Мінска. Праводзяцца таксама шматлікія карпаратыўныя турніры і спаборніцтвы. Напрыклад, у верасні 2022 года адбыліся спартакіяда і творчы конкурс арганізацый, якія ўваходзяць у склад холдынга «Мінск Крышталь Групп», у мерапрыемствах прыняло ўдзел больш за 300 чалавек. Па выніках займальных, напоўненых спартыўным азартам і іскрыстымі артыстычнымі нумарамі спаборніцтваў каманда ААТ «Мінск Крышталь» заняла першае месца ў агульным заліку.
