Выключить режим для слабовидящих
Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Гарэлка "МИНСК КРИСТАЛЛ ГРУПП" «Крышталь»

Гарэлка "МИНСК КРИСТАЛЛ ГРУПП"

  • Bід напою:гарэлка
  • Мацунак напою:40%
  • Даступныя аб'ёмы:
    • 0,7
Праглядзець склад
Вада пітная падрыхтаваная, спірт этылавы рэктыфікаваны з харчовай сыравіны «Альфа Платинум». Змяшчае сувенір (ювелірны выраб са срэбра 925 пробы ў выглядзе манеты).

Дзе купіць

  • Рознічная купля ў фірмовых крамах «МІНСК КРЫШТАЛЬ». Адрас бліжэйшай крамы вы можаце знайсці з дапамогай карты на старонцы нашага сайта “Крамы”
Знайсці бліжэйшую краму

Апісанне прадукта

Юбілейная гарэлка выпушчана лімітаванай партыяй у гонар знамянальнай даты – 10-годдзя холдынгу «МИНСК КРИСТАЛЛ ГРУПП», які аб'ядноўвае арганізацыі па ўсёй Беларусі. Гэты напой аб'ядноўвае ў сабе традыцыі якасці і сімволіку пераемнасці, дзе кожная кропля – напамін пра шлях даўжынёю ў дзесяцігоддзе.

Візуальны вобраз

Напой прадстаўлены ў прэміяльнай скрынцы, якая падкрэслівае статус і сувенірны характар. Унутры бутэлькі знаходзіцца сапраўдная срэбраная манета 925 пробы – сімвал каштоўнасці і памяці. Срэбра традыцыйна асацыюецца з чысцінёй і валодае натуральнымі ачышчальнымі ўласцівасцямі.

Арамат і смак

Гарэлка валодае мяккім, чыстым густам і тонкім араматам, уласцівым напоям высокай якасці. У аснове гарэлкі – спірт «Альфа Платинум». Шматразавая фільтрацыя дзесяццю ступенямі ачысткі, уключаючы брыльянтавую і жамчужную, што надае яе густу выключную гладкасць і мяккасць.

Характар напою

Юбілейная серыя створана як сувенірны прадукт з асаблівым сэнсам – шляхетны, стрыманы і па-сапраўднаму бездакорны. Напой стане ідэальным выбарам для калекцыі або памятнага падарунка.