«Канаплянка» – унікальны прадукт, які арганічна спалучае прыродную натуральнасць і традыцыі вытворчасці.
Брэнд актыўна выкарыстоўвае інавацыі, прапануючы спажыўцам унікальнае прыкладанне з інтэрактыўным персанажам — птушкай Канаплянкай, а дзякуючы шматступеньчатай фільтрацыі і выкарыстанню спірту «Альфа» брэнд гарантуе высокую якасць прадукцыі, пацверджаную міжнароднымі ўзнагародамі.
«Канаплянка Арыгінальная» – класічная гарэлка, вырабленая з выкарыстаннем натуральных траў.
Візуальны вобраз
Этыкетка «Канаплянка Арыгінальная» аформлена ў лаканічным дызайне з акцэнтам на прыродныя матывы. Выява птушкі канаплянкі, выкананая на этыкетцы, паказвае на сувязь з прыродай, а травы на фоне падкрэсліваюць натуральны склад напою.
Арамат і смак
Гарэлка «Канаплянка Арыгінальная» мае мяккі смак з лёгкімі расліннымі нотамі дзякуючы выкарыстанню натуральных траў. Лёгкі гарэлачны арамат напой набывае дзякуючы крэмніевай фільтрацыі і фільтрацыі праз вугаль, імпрэгнаваны срэбрам. Ільняная фільтрацыя надае напою бляск і палепшаны арамат, забяспечваючы чысты збалансаваны смак.
Характар напою
«Канаплянка Арыгінальная» вырабляецца з выкарыстаннем спірту «Альфа» з адборнага зерня. Гарэлка праходзіць 7 ступеняў фільтрацыі, уключаючы срэбраную, мембранную, ільняную, іонаабменную, крэмніевую, што гарантуе высокі стандарт якасці і чысціню напою.
Інавацыйны падыход
Брэнд «Канаплянка» ўкараняе сучасныя лічбавыя тэхналогіі ўзаемадзеяння са спажыўцом. На бакавым баку этыкеткі размешчаны QR-код, пры навядзенні камеры на які галоўны атрыбут брэнда – птушка Канаплянка – імгненна ажывае з дапамогай мабільнага прыкладання «Канаплянка AR».
Гарэлка «Канаплянка Арыгінальная» пастаўляецца выключна на экспарт.
