Гандлёвая марка «Канаплянка» спалучае прыродную чысціню, традыцыі вытворчасці і сучасныя тэхналогіі.
Брэнд актыўна выкарыстоўвае інавацыі, прапануючы спажыўцам унікальнае прыкладанне з інтэрактыўным персанажам — птушкай Канаплянкай, а таксама забяспечвае высокі стандарт якасці дзякуючы выкарыстанню ўласнага спірту і артэзіянскай вады.
«Канаплянка Традыцыйная» — класічная гарэлка, вырабленая з даданнем спіртаванага настою прарошчаных зярнят пшаніцы.
Візуальны вобраз
Этыкетка «Канаплянка Традыцыйная» аформлена ў лаканічным дызайне з акцэнтам на прыродныя матывы. Выява птушкі канаплянкі, выкананая на этыкетцы, сімвалізуе чысціню і лёгкасць прадукту, а каласы пшаніцы акцэнтуюць увагу на даданні прарошчаных зярнят пшаніцы ў складзе напою.
Арамат і смак
Гарэлка «Канаплянка Традыцыйная» раскрываецца мяккім густам з лёгкімі зерневымі і саладкаватымі нотамі, якія надаюць настоі прарошчаных зярнят пшаніцы. Лёгкі гарэлачны арамат фарміруецца дзякуючы крэмніевай фільтрацыі і фільтрацыі праз вугаль, імпрэгнаваны срэбрам. Ільняная фільтрацыя надае напою бляск і палепшаны арамат, забяспечваючы чысціню і збалансаванасць густу.
Характар напою
«Канаплянка Традыцыйная» вырабляецца з выкарыстаннем спірту «Альфа» з адборнага зерня. Гарэлка праходзіць 7 ступеняў фільтрацыі, уключаючы срэбраную, мембранную, ільняную, іонаабменную, крэмніевую, што гарантуе высокі стандарт якасці і чысціню напою.
Інавацыйны падыход
Брэнд «Канаплянка» ўкараняе сучасныя лічбавыя тэхналогіі ўзаемадзеяння са спажыўцом. На бакавым баку этыкеткі размешчаны QR-код, пры навядзенні камеры на які галоўны атрыбут брэнда – птушка Канаплянка імгненна ажывае з дапамогай мабільнага прыкладання «Канаплянка AR».
